.invalid

.invalidагульны дамен верхняга ўзроўню. Зарэзерваваны Internet Engineering Task Force (англ.: {{{1}}}IETF) у RFC 2606 у чэрвені 1999 года. Не прызначаны для ўсталёўкі ў якасці дамена верхняга ўзроўню ў глабальнай сістэме даменных імёнаў (DNS) [1]..

Іншыя зарэзерваваныя дамены: .example, .localhost, .test.

Гэты агульны дамен верхняга ўзроўню быў зарэзерваваны для зніжэння верагоднасці канфліктаў і блытаніны[1]. Такім чынам гэта імя можна выкарыстоўваць у дакументацыі або для тэставання.

Дамен верхняга ўзроўню .invalid часам выкарыстоўваецца ў якасці імя дамена ў псеўда-уніфікаваных ідэнтыфікатарах рэсурсу (англ.: {{{1}}} Uniform Resource Identifier — URI) для інфармавання пра памылку пры наборы адрасы або для абароны прыватнага жыцця. Напрыклад, у пратаколе ўстанаўлення сеансу (англ.: {{{1}}} Session Initiation Protocol — SIP) вобласць anonymous.invalid ў SIP URI паказвае на ўтойванне асобы таго, хто тэлефануе [2].

  1. а б RFC 2606 — Reserved Top Level DNS Names, D. Eastlake, A. Panitz, The Internet Society (June 1999)
  2. RFC 3325, Private Extensions to the Session Intitiation Protocol, C. Jennings, J. Peterson, M. Watson, The Internet Society (November 2002)

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne