BMP

Пашырэнне .bmp[1], .dib[2] або .rle[2]
MIME image/bmp[3][4]
Распрацаваны Майкрасофт[5][6]
Тып фармату растравая графіка

BMP (ад англ.: Bitmap Picture) — фармат захоўвання растравых выяў, распрацаваны кампаніяй Microsoft, падтрымка якога інтэгравана ў аперацыйныя сістэмы Windows і OS/2. Файлы фармату BMP могуць мець пашырэнні .bmp, .dib і .rle

У гэтым фармаце можна захоўваць толькі аднаслаёвыя растры.

Фармат дазваляе задаваць для розных файлаў розную глыбіню колеру (колькасць біт колеру на піксель). Microsoft прапануе бітнасці 1, 2, 4, 8, 16, 24, 32, 48 і 64. У бітнасцях 8 і ніжэй, колер паказваецца з індэксам табліцы колераў, а пры большых — непасрэдным значэннем. Колер можна задаць толькі ў каляровай мадэлі RGB (як пры непасрэдным ўказанні ў пікселі, так і ў табліцы колераў), але ў бітнасцях 16 і 32 можна атрымаць адценні шэрага колеру з глыбінёй да 16 і 32 біт адпаведна. Частковая празрыстасць рэалізавана альфа-каналам розных бітнасцяў, але пры гэтым празрыстасць без градацый можна ўскосна атрымаць RLE-кадзіраваннем. У большасці выпадкаў пікселі захоўваюцца ў выглядзе адносна простага двухмернага масіва. Для бітнасцей 4 і 8 даступна RLE-кадзіраванне, якое можа паменшыць іх памер.

Фармат BMP таксама падтрымлівае ўбудаванне даных у фарматах JPEG і PNG. Але апошняе, хутчэй, больш прызначана не для кампактнага захоўвання, а для абыходу абмежаванняў архітэктуры GDI, якая не прадугледжвае прамую працу з відарысамі у фарматах, адрозных ад фармату BMP.

У апошніх версіях фармату BMP таксама з’явіліся магчымасці па кіраванні колерам. У прыватнасці, можна паказваць канчатковыя кропкі, вырабляць гама-карэкцыю і ўбудоўваць каляровыя профілі ICC.

  1. http://fileformats.archiveteam.orgview_html.php?sq=Google&lang=be&q=BMP Праверана 3 лютага 2021.
  2. а б http://fileformats.archiveteam.orgview_html.php?sq=Google&lang=be&q=BMP Праверана 7 верасня 2016.
  3. https://www.iana.org/assignments/media-types/image/bmp Праверана 7 верасня 2016.
  4. S. Leonard Windows Image Media TypesIETF, 2016. — 12 p. — doi:10.17487/RFC7903
  5. http://www.digitalpreservation.gov/formats/fdd/fdd000189.shtml Праверана 14 кастрычніка 2016.
  6. https://msdn.microsoft.com/en-us/library/dd183391.aspx Праверана 14 кастрычніка 2016.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne