Facebook

Facebook
Выява лагатыпа
Экран вэб-сайта «Facebook».
Экран вэб-сайта «Facebook».
URL facebook.com
Тып сайта сацыяльная сетка
Рэгістрацыя бясплатная
Мова(-ы) некалькі моў[d]
Мова праграмавання PHP
Уладальнік Марк Цукерберг - 24%
Аўтар Марк Цукерберг і інш.
Пачатак працы 4 лютага 2004[1]
Рэйтынг Alexa 3[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаваная ў 2004 годзе Маркам Цукербергам і яго суседзямі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце[3]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым мільярдэрам у свеце[4].

Першапачаткова сайт быў названы thefacebook.com, але пазней быў зменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўніверсітэта. Аднак затым доступ быў пашыраны для іншых універсітэтаў Бостана, а пасля і для студэнтаў усіх навучальных устаноў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасня 2006 года сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў[5].

Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнай ацэнцы кампаніі склаў 700 млн долараў ЗША[6].

Станам на ліпень 2011 года ў Facebook было зарэгістравана 299 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (103 месца ў спісе краін). Сярэдняя пранікненне склала 3,11 % ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 6,75 %[7].

  1. http://time.com/3686124/happy-birthday-facebook/ Праверана 3 лютага 2022.
  2. https://web.archive.org/web/20171120172857/https://www.alexa.com/siteinfo/facebook.com
  3. The Full Story Of How Facebook Was Founded
  4. Миллиардер в 23 года? В ИТ это возможно!
  5. Статыстыка сацыяльных сетак Socialbakers
  6. Facebook задекларировал прибыль в $700000000
  7. Статыстыка Facebook па Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne