Google Talk

Google Talk (GTalk) — праграма для Windows, а таксама вэб-сэрвіс ад Google для абмена тэкставымі паведамленнямі і галасавой сувязі (VoIP). Першая бэта-версія выйшла 24 жніўня 2005 года. Для абмену інфармацыі праграма выкарыстоўвае адкрыты XMMP-пратакол, што робіць магчымым абмен інфармацыяй з карыстальнікамі XMMP/Jabber. VoIP у GTalk рэалізаваны праз пратакол Jingle (дакладней, тое, з чаго ўтварылся Jingle). Пра механізм працы сэрвераў Talk публічна нідзе не паведамляецца. У якасці асобнай праграмы Google Talk існуе толькі для Microsoft Windows (2000, XP, Server 2003, Vista і Windows 7). Для iPhone, BlackBerry і прылад з Android існуюць адмысловыя кліенты. З выхадам Google Talk Архівавана 1 ліпеня 2011. пад платформу Adobe Flash, GTalk стаў даступным для ўсіх. Мноства іншых XMMP-кліентаў таксама сумяшчальныя з Google Talk, таму пытанняў з адсутнасцю падтрымкі на пэўных платформах не ўзнікае.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne