IPhone

Брэнд Apple Inc.
Вытворца Foxconn
Дата выпуску iPhone: 29.06.2007
3G: 11.07.2008
3GS: 19.06.2009
4: 24.06.2010
4S: 14.10.2011
5: 21.09.2012
5C, 5S: 20.09.2013
6/6 Plus: 19.09.2014
6S/6S Plus: 25.09.2015
Тып Смартфон
Памеры iPhone: 115 x 61 x 11.6 мм
3G і 3GS: 115.5 x 62.1 x 12.3 мм
4 і 4S: 115.2 x 58.6 x 9.3 мм
5 і 5S: 123.8 x 58.6 x 7.6 мм
: 124.4 x 59.2 x 8.97 мм
Вага iPhone і 3G: 135 г
3GS: 133 г
4: 137 г
4S: 140 г
5 і 5S: 112 г
5C: 132 г
6: 129 г
6 Plus: 172 г
6S: 143 г
6S Plus: 192 г
Аперацыйная сістэма iOS
Цэнтральны працэсар iPhone і 3G: S5L8900
3GS: S5PC100
4: Apple A4
4S: Apple A5
5/5C: Apple A6
5S: Apple A7
6/6 Plus: Apple A8
6S/6S Plus: Apple A9
Аператыўная памяць iPhone і 3G: 128 MB LPDDR DRAM
3GS: 256 MB LPDDR DRAM
4: 512 MB LPDDR2 DRAM
4S: 512 MB LPDDR2 DRAM
5/5C: 1 GB LPDDR2 DRAM
5S і 6/6 Plus: 1 GB LPDDR3 DRAM
6S/6S Plus: 2 GB LPDDR4 DRAM
Экран iPhone, 3G і 3GS: 3.5" (89 mm), 480 × 320, 163 ppi
4 і 4S: 3.5" (89 mm), 960 × 640, 326 ppi
5/5C/5S: 4" (100 mm), 1,136 × 640, 326 ppi
6/6S: 4.7" (120 mm), 1,334 × 750, 326 ppi
6S/6S Plus: 5.5" (140 mm), 1,920 × 1,080, 401 ppi
Спасылкі http://apple.com/iphone

iPhone — лінейка смартфонаў, распрацаваная карпарацыяй Apple. Працуюць пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы iOS.[1] Першае пакаленне iPhone было выпушчана 29 чэрвеня 2007 года. Самыя апошнія мадэлі iPhone 6S і iPhone 6s Plus былі прадстаўлены на спецыяльным мерапрыемстве 9 верасня 2015 года.[2]

Упершыню iPhone быў анансаваны Стывам Джобсам на канферэнцыі MacWorld Expo 9 студзеня 2007 года. У продаж паступіў 29 чэрвеня 2007 года і хутка заваяваў істотную частку рынка смартфонаў у ЗША.

10 чэрвеня 2008 года на канферэнцыі WWDC 2008 была прадстаўлена новая мадэль — iPhone 3G, больш дасканалая і пазбаўленая шматлікіх апаратных і праграмных недахопаў папярэдніка, з новай версіяй iPhone OS 2.0, па ніжэйшым кошце з кантрактам аператара ў ЗША.

8 чэрвеня 2009 года была прадстаўлена наступная, трэцяя па ліку, мадэль тэлефона — iPhone 3GS, якая з’яўляецца ўдасканаленай версіяй iPhone 3G. iPhone 3GS мае ўдвая большы аб’ём аператыўнай памяці, павялічаную хуткасць працы, даступны ў канфігурацыі з 32 ГБ убудаванай памяці і абсталяваны АС iPhone OS 3.0, якая ўхіліла значную частку праграмных недахопаў папярэдніх мадэляў смартфонаў і падала дадатковыя функцыі: капіпаст, магчымасць адпраўкі MMS, Spotlight, Speak Notes, магчымасць спампоўваць тэлешоу, музычныя відэа, фільмы і аўдыёкніжкі прама на iPhone, Find My iPhone, перасыланне/выдаленне SMS і шматлікія іншыя.

7 чэрвеня 2010 года быў прадстаўлены iPhone 4 з абноўленай аперацыйнай сістэмай (iPhone OS у гэты ж дзень атрымала новую назву — «Apple iOS»), які мае шэраг значных пераваг над папярэднікамі, уключаючы больш магутны цэнтральны працэсар Apple A4, ВК-дысплей з IPS матрыцай з распазнаваннем 640 x 960 пікселяў, 5 Мп-камеру, а таксама камеру для відэасувязі (0,3 Мп).

4 кастрычніка 2011 года быў прадстаўлены iPhone 4S з аперацыйнай сістэмай iOS 5, абноўлены тэлефон мае запазычаны працэсар Apple A5 ад iPad 2, 8 Мп-камеру і мае гібрыдную сістэму сувязі GSM/CDMA.

Усяго па стане на сакавік 2010 года было прададзена каля 50 млн iPhone[3].

У 2008 годзе iPhone заняў другое месца ў рэйтынгу найбольш карысных сучасных тэхналогій па версіі выдання PCWorld[4].

  1. iPhone OS 4 renamed iOS 4, launching June 21 with 1500 new features
  2. iPhone 6S Plus: All About Apple’s More Powerful Monster
  3. "Original iPhone дагэтуль актуальны". iPhones.ru. 28 красавіка 2010. Праверана 24 мая 2010.
  4. "Складзены рэйтынг найбольш карысных з выкарыстоўваемых у наш час тэхналогій". Lenta.ru. 11 чэрвеня 2008. Архівавана з арыгінала 28 студзеня 2012. Праверана 14 красавіка 2010. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 21 сакавіка 2012.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne