![]() | |
Семантыка | аб’ектна-арыентаваная |
---|---|
З'явілася ў | 1995 |
Аўтар(ы) | Юкіхіра Мацумота |
Пашырэнне файлаў | .rb |
Тыпізацыя даных | дынамічная, строгая |
Асноўныя рэалізацыі | Ruby MRI, JRuby, IronRuby |
Зведала ўплыў | Ada, C++, Lisp, Lua, Perl, Python |
Паўплывала на | Clojure, Crystal, Elixir, Rust, Swift |
Сайт | ruby-lang.org/en/ |
Ruby (ад англ.: ruby — рубін, маўленне ['ru:bɪ] ру́бі) — дынамічная , рэфлектыўная , інтэрпрэтаваная высокаўзроўневая мова праграмавання для хуткага і зручнага[1][2] аб’ектна-арыентаванага праграмавання. У мове рэалізавана шматпаточнасць , строгая дынамічнай тыпізацыяй , збіральнік смецця і шмат іншых магчымасцей. Асаблівасцямі сінтаксісу мова блізкая да Perl і Eiffel , аб’ектна-арыентаваным падыходам — да Smalltalk. Таксама некаторыя рысы мовы ўзяты з Python, Lisp, Dylan і Клу .
Кросплатформавая рэалізацыя інтэрпрэтатара мовы цалкам свабодная[3].
Ruby распрацавана ў сярэдзіне 1990-х гадоў Юкіхіра Мацумота («Matz») ў Японіі.