SSH

Назва: Secure Shell
Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны
Сямейства: TCP/IP
Порт/ID: 22/TCP
Прызначэнне пратаколу: Аддалены доступ
Спецыфікацыя: RFC 4251
Асноўныя рэалізацыі (кліенты): OpenSSH, PuTTY, SecureCRT
Асноўныя рэалізацыі (серверы): OpenSSH

SSH (англ.: Secure Shell — «надзейная абалонка») — сеціўны пратакол прыкладнога ўзроўню, дазваляе здзяйсняць аддаленае кіраванне аперацыйнай сістэмай і тунэляванне TCP-злучэнняў (напрыклад, для перадачы файлаў). Падобны функцыйнасцю да пратаколаў Telnet і rlogin, але, у адрозненні ад іх, шыфруе ўвесь трафік, уключаючы і перадаваныя паролі. SSH дапускае выбар разнастайных алгарытмаў шыфравання. SSH-кліенты і SSH-серверы даступны для большасці сеціўных аперацыйных сістэм.

SSH дазваляе бяспечна перадаваць у неабароненым асяроддзі практычна любы іншы сеціўны пратакол. Такім чынам, можна не толькі аддалена кіраваць камп'ютарам праз камандную абалонку, але і перадаваць шыфраваным каналам гукавы струмень ці відэа (напрыклад з вэб-камеры)[1]. Таксама SSH можа ўжываць сцісканне перадаваных звестак для наступнага іх шыфравання, што зручна для аддаленага запуску кліентаў X Window System.

Большасць хостынг-правайдараў за пэўную плату прадстаўляюць кліентам доступ да іх хатняга каталога праз SSH. Гэта можа быць зручна як для працы праз камандны радок, так і для аддаленага запуску праграм (у тым ліку графічных).

  1. Дзеля гэтага ўжываецца Port Forwarding Архівавана 16 снежня 2005. злучэння TCP.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne