TCP/IP

Стэк пратаколаў TCP/IP — набор сеткавых пратаколаў перадачы інфармацыі, якія ужываюцца ў сетках, уключаючы Інтэрнэт. Назва TCP/IP паходзіць ад двух найважнейшых пратаколаў сямейства — Transmission Control Protocol (TCP) і Internet Protocol (IP), якія былі распрацаваны і апісаны першымі ў гэтым стандарце. Таксама зрэдку згадваецца як мадэль DOD у сувязі з гістарычным паходжаннем ад сеткі ARPANET з 1970 гадоў (створанай пад кіраваннем агенцтва DARPA, якое належыць да Міністэрства абароны ЗША)

Пратаколы працуюць адзін з другім у стэку (англ.: stack) — гэта значыць, што пратакол, які змяшчаецца на ўзровень вышэй, працуе «па-над» ніжнім, выкарыстоўваючы механізмы інкапсуляцыі. Напрыклад, пратакол TCP працуе па-над пратаколам IP.

Стэк пратаколаў TCP/IP уключае ў сябе чатыры ўзроўні:

  • прыкладны ўзровень (англ.: application layer)
  • транспартны ўзровень (англ.: transport layer)
  • міжсеткавы ўзровень (англ.: internet layer), таксама называюць сеткавым узроўнем
  • канальны ўзровень (англ.: link layer)

Пратаколы гэтых узроўняў цалкам рэалізуюць функцыянальныя магчымасці мадэлі OSI. На стэку пратаколаў TCP/IP пабудавана ўсё ўзаемадзеянне карыстальнікаў у IP-сетках. Стэк з'яўляецца незалежным ад фізічнага асяроддзя перадачы даных.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne