XMPP

Лагатып XMPP Standards Foundation

XMPP (Extensible Messaging and Presence Protocol — які пашыраецца пратакол абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць), раней вядомы як Jabber[1] ([ˈʤæbə(r)], джа́бер — «балбатня», «тарабаршчына») — адкрыты, заснаваны на XML, свабодны для выкарыстання пратакол для імгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць (гл. спіс кантактаў) у рэжыме, блізкім да рэжыму рэальнага часу. Пратакол, першапачаткова спраектаваны з магчымасцю лёгкага расшырэння, апроч перадачы тэкставых паведамленняў, падтрымлівае перадачу голасу, відэа і файлаў па сетцы.

У адрозненне ад камерцыйных сістэм імгненнага абмену паведамленнямі, такіх як AIM, ICQ, WLM і Yahoo, XMPP з'яўляецца дэцэнтралізаванай, расшыральнай і адкрытай сістэмай. Любы карыстальнік можа адкрыць свой сервер імгненнага абмену паведамленнямі, рэгістраваць на ім карыстальнікаў і ўзаемадзейнічаць з іншымі серверамі XMPP. На аснове пратакола XMPP ужо адкрыта мноства прыватных і карпаратыўных сервераў XMPP. Сярод іх ёсць і досыць буйныя праекты, такія як Facebook, Google Talk, WhatsApp, Аднакласнікі.ru, QIP, LiveJournal, Juick і інш.

  1. Jabber Inc. — About Us Архівавана 3 ліпеня 2007.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne