YPbPr

Злучальны кабель

YPbPr — трохмерная колерная прастора, ужываная ў аналагавым кампанентным відэа для асобнай перадачы сігналаў яркасці і колеравасці. YPbPr — аналагавая версія YCbCr; YPbPr — суцэльная прастора і ўжываецца ў аналагавых сістэмах, у той час як YCbCr — дыскрэтная і прызначана для лічбавага відэа.

Як правіла, сігналы YPbPr перадаюцца трыма кааксіальнымі кабелямі, абсталяванымі раздымамі BNC альбо RCA. Набор раздымаў на перадатчыку ці прымальніку для далучэння гэтых кабеляў звычайна завуць «кампанентным раздымам», аднак гэта не зусім дакладна, бо існуюць і іншыя тыпы кампанентнага відэа (напрыклад, RGB).

Некаторыя відэакарткі маюць порты Video In Video Out (VIVO), што дазваляе здзейсніць злучэнне з іншымі прыладамі праз кампанентны відэавыхад / відэаўваход.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne