Microsoft Windows

Microsoft Windows
Выява лагатыпа
Распрацоўшчык Microsoft Corporation
Сямейства АС MS-DOS/9x-based
Windows CE
Windows NT
Першы выпуск 20 лістапада 1985
Падтрымлівае платформы x86, x86-64, IA-64, ARM
Інтэрфейс Windows Runtime[d], Windows API[d], .NET Framework, Universal Windows Platform[d], .NET Compact Framework[d], .NET[d], Windows Forms[d] і Windows Presentation Foundation[d]
Ліцэнзія Microsoft EULA
Стан Выпушчаны публічны рэліз
Вэб-сайт Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Microsoft Windows — сямейства прапрыетарных аперацыйных сістэм карпарацыі «Майкрасофт», якія базуюцца на аснове графічнага інтэрфейсу карыстальніка. З’яўленне іх з’явілася вырашальным крокам у шырокім прасоўванні і развіцці перспектыўных спосабаў узаемадзеяння сістэм чалавек-машына і машына-машына, стварэнні дружалюбнага асяроддзя для ўзаемадзеяння як карыстальніка з камп’ютарнымі праграмамі, так і апаратных сродкаў усярэдзіне вылічальнага комплексу.

Станам на 2023 год пад кіраваннем аперацыйных сістэм сямейства Windows працуе каля 70 % настольных камп'ютараў.[1] Аднак пры падліку разам з мабільнымі аперацыйнымі сістэмамі на такіх прыладах, як смартфоны і планшэтныя камп'ютары, доля Windows значна падае - па некаторых ацэнках да 14 %.[2]

Аперацыйныя сістэмы Windows працуюць на платформах x86, x86-64, IA-64, ARM. Існавалі таксама версіі для DEC Alpha, MIPS, PowerPC і SPARC[3].

  1. Desktop Operating System Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Архівавана з першакрыніцы January 27, 2020. Праверана 16 ліпеня 2023.
  2. Keizer, Gregg. Microsoft gets real, admits its device share is just 14%. Computerworld. IDG (14 ліпеня 2014). — «[Microsoft's chief operating officer] Turner's 14% came from a new forecast released last week by Gartner, which estimated Windows' share of the shipped device market last year was 14%, and would decrease slightly to 13.7% in 2014. Android will dominate, Gartner said, with a 48% share this year»  Архівавана з першакрыніцы August 21, 2016.
  3. http://ftp.lanet.lv/ftp/sun-info/sunflash/1993/Jul/55.11-Sun-Intergraph:-SPARC-and-Windows-NT

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne