.localhost

.localhostагульны дамен верхняга ўзроўню. Зарэзерваваны Internet Engineering Task Force ( IETF) у RFC 2606 у чэрвені 1999 года і выкарыстоўваецца для абазначэння т. н. «Лакальнага хаста». Не прызначаны для ўсталёўкі ў якасці дамена верхняга ўзроўню ў глабальнай сістэме даменных імёнаў (DNS) [1].

Іншыя зарэзерваваныя дамены: .invalid, .example, .test.

Гэты агульны дамен верхняга ўзроўню быў зарэзерваваны для зніжэння верагоднасці канфліктаў і блытаніны [1]. Такім чынам, гэта імя можна выкарыстоўваць у дакументацыі.

  1. а б RFC 2606 — Reserved Top Level DNS Names, D. Eastlake, A. Panitz, The Internet Society (June 1999)

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne