Docker | |
---|---|
![]() | |
Тып | свабоднае і адкрытае праграмнае забеспячэнне[d], механізм віртуалізацыі[d] і фармат апісання кантэйнераў[d] |
Аўтар | Саламон Хайкс[d] |
Распрацоўшчык | Docker, Inc.[d] |
Напісана на | Go[2] |
Аперацыйная сістэма | Linux[3], Windows[4], macOS[5] і UNIX-падобная аперацыйная сістэма |
Першы выпуск | 13 сакавіка 2013 |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] і Apache Software License 2.0[d][6][7] |
Сайт |
docker.com (англ.) docker.com/ja-jp/ (яп.) |
![]() |
Docker — праграмнае забеспячэнне для аўтаматызацыі разгортвання і кіравання праграмамі ў асяроддзях з падтрымкай кантэйнерызацыі. Дазваляе «запакаваць» праграму з усім яе акружэннем і залежнасцямі(?) ў кантэйнер, які можа быць разгорнуты на любой Linux-сістэме з падтрымкай кантрольных груп у ядры, а таксама дае набор каманд для кіравання гэтымі кантэйнерамі. Першапачаткова Docker карыстаўся магчымасцямі LXC, а з 2015 года пачаў выкарыстоўваць уласную бібліятэку, якая абстрагуе віртуалізацыйныя магчымасці ядра Linux — libcontainer. Са з’яўленнем Open Container Initiative пачаўся пераход ад маналітнай да модульнай архітэктуры.
Распрацоўваецца і падтрымліваецца аднайменнай кампаніяй-стартапам, распаўсюджваецца ў двух рэдакцыях — грамадскай (Community Edition) па ліцэнзіі Apache 2.0 і для арганізацый (Enterprise Edition) па прапрыетарнай ліцэнзіі[8]. Напісаны на мове Go.