Google search — пошукавая сістэма ад Google, якая займае першае месца па колькасці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91 %. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сістэма была распрацавана Лары Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзе. Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сінонімы, прагнозы надвор’я, часавыя поясы, біржавыя індэксы, карты, звесткі пра землятрасенні, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвертацыя адзінак вымярэння і грошаў, вылічэнні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае. Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спецыяльнай тэхналогіяй «PageRank», якая з’яўляецца камерцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданне інфармацыяй пра алгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамераў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.