K-pop

K-pop
Кірунак: поп-музыка
Вытокі: танцавальная музыка, электронная музыка, сінці-поп, хіп-хоп, рок, сучасны рытм-н-блюз
Месца і час узнікнення: Паўднёвая Карэя, пачатак 1990-х
Гл. таксама:
J-pop

K-pop (кэй-поп, /keɪ pɔp/, абрэвіятура ад англ. Korean pop[1]; кар. 가요 каё[2]) — музычны жанр, які ахоплівае мноства стыляў поп-музыкі Паўднёвай Карэі[3], уключаючы розныя напрамкі танцавальнай музыкі, электрапоп, хіп-хоп і сучасны рытм-н-блюз.

Паводле аўтара амерыканскага музычнага часопіса Rolling Stone, K-pop ўяўляе сабой «сумесь моднай заходняй музыкі і высокаэнергетычнага японскага попа» і «палюе за галовамі слухачоў пры дапамозе паўторных „цаплялак“, часам на англійскай мове». K-pop «ідзе па лініі змешвання стыляў, спалучае і спевы, і рэп, і робіць асаблівы націск на выступы на сцэне і магутныя візуальныя эфекты»[1].

K-pop — гэта не проста музыка, K-pop ператварыўся ў субкультуру, якая карыстаецца папулярнасцю сярод маладых людзей ва ўсім свеце. Дзякуючы Інтэрнэту і даступнасці лічбавага кантэнту, K-pop дасягае неймаверна шырокай аўдыторыі[4].

  1. а б Jeff Benjamin. The 10 K-Pop Groups Most Likely to Break in America (англ.)(недаступная спасылка). Rolling Stone (18 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 24 кастрычніка 2012.
  2. Medi@sia: Global Media/tion In and Out of Context [англ.] Taylor & Francis. 2006. p. 144. ISBN 978-0-415-37155-1. Праверана 2012-10-24. {{cite book}}: Невядомы параметр |firstname2= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |firstname= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |lastname2= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |lastname= ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка)
  3. Musical Terms Worldwide: A Companion for the Musical Explorer [англ.] Semar Publishers. 2006. p. 15. ISBN 978-88-7778-090-4. Праверана 2012-10-24. {{cite book}}: Невядомы параметр |firstname= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |lastname= ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка)
  4. Lina Yoon. Korean Pop, with Online Help, Goes Global (англ.)(недаступная спасылка). Time (26 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012. Праверана 24 кастрычніка 2012.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne