Node.js | |
---|---|
Тып | Event-driven networking |
Аўтар | Ryan Lienhart Dahl |
Распрацоўшчык | Node.js Developers |
Напісана на | C[4], C++ і JavaScript |
Аперацыйная сістэма | Linux, Windows[5], BSD[d][5] і macOS[5] |
Мовы інтэрфейсу | JavaScript |
Першы выпуск | 27 мая 2009[1][2] |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | Ліцэнзія MIT |
Сайт | nodejs.org/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкі праграм для інтэрнэту. У якасці мовы праграмавання выкарыстоўваецца JavaScript (існуе пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку на CoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[6]. Зыходны код Node.js заснаваны на V8 JavaScript Engine — распрацаваным Google рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзеры Google Chrome.[7]
Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (Ryan Dahl). Цяпер распрацоўка праекту спансуецца кампаніяй Joyent.[8]
Node.js выкарыстоўваюць такія карпарацыі, як GoDaddy, Groupon, IBM, LinkedIn, Microsoft, Netflix, PayPal, Rakuten, SAP, Tuenti, Voxer, Walmart, Yahoo! і Cisco Systems.