Slade

Slade
Гады 1966 — цяпер—
Краіна
Месца ўтварэньня Ўулвэргэмптан
Жанр глэм-рок[d][1]
Выдавец Polydor[d], Epic Records[d] і Fontana Records[d]
Удзельнікі

Slade — брытанскі рок-гурт. Створаны ў 1965 годзе пад назвай N’etweens у Ўулвэргэмптане блізу Бірмінггэму. Вясной 1969 году музыкі пераназываюць гурт у Ambrose Slade, а ўжо восеньню гэтага ж году скарачаюць назву да Slade. Гурт зьяўляецца прадстаўніком стыляў гард-рок і глэм-рок. Гурт дасягнуў найбольшага посьпеху ў першай палове 70-х, калі 6 сынглаў занялі першае месца ў чартах Вялікабрытаніі. Усяго 16 сынглаў групы ўвайшлі ў першую дваццатку. Склад групы — Дэйв Гіл (гітара, вакал), Дон Паўэл (ударныя), Ноддзі Голдэр (вакал, гітара) і Джым Лі (бас-гітара, клявішныя, вакал). Slade, для песень якога характэрныя выразныя рытмы і нескладаныя аранжыроўкі, меў шматлікіх прыхільнікаў у Эўропе, аднак так і не стаў папулярным у ЗША; сур’ёзныя музычныя выданьні гурт у асноўным ігнаравалі.

  1. ^ Prato G. AllMusic (анг.) — 1991.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne