Steam

Лягатып Steam

Steam («Стым») — сэрвіс лічбавага распаўсюджваньня кампутарных гульняў і праграмаў, які належыць кампаніі Valve, вядомаму распрацоўніку кампутарных гульняў. Steam выконвае функцыі службы актывацыі, загрузкі празь Інтэрнэт, аўтаматычных абнаўленьняў і навін для гульняў як самой Valve, так і іншых распрацоўнікаў па дамове зь Valve, такіх як Epic Games, THQ, 2K Games, Activision, Capcom, Codemasters, Eidos Interactive, , GSC Game World, id Software, SEGA, Atari, Rockstar Games, Telltale Games, Ubisoft, Bethesda Softworks, Paradox Interactive і многіх іншых фірмаў, якія аформілі кантракт на дыстрыбуцыю.

Па стане на восень 2015 года празь Steam распаўсюджваецца каля 6 500 гульняў для апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows, звыш 2 300 гульняў для OS X і звыш 1 500 гульняў для Linux[1], на якія дзейнічаюць штодзенныя й «сяродтыднёвыя» зьніжкі, а таксама зьніжкі на выходныя дні. Колькасьць актыўных уліковых запісаў Steam перавышае 125 мільёнаў[2]. Поўны сьпіс выдаўцоў і распрацоўнікаў, якія супрацоўнічаюць зь сэрвісам, разьмешчаны ў адкрытым доступе на сайце Steam.

Першапачаткова распаўсюджваліся толькі гульні, трэйлеры й мадыфікацыі да іх, аднак у Valve некалькі разоў заяўлялі, што ў далейшым плянуюць пашырыць спэцыялізацыю сэрвісу, пачаўшы распаўсюд празь яго музыкі й паўнамэтражных фільмаў.

  1. ^ https://arstechnica.com/gaming/2015/09/valve-hits-a-linux-landmark-1500-games-available-on-steam/
  2. ^ https://kotaku.com/there-are-over-125-million-steam-accounts-1687820875

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne