Git | |
---|---|
![]() | |
Тып | размеркаваная сістэма кіравання версіямі[d], open science tool[d], programming tool[d] і filestore[d] |
Аўтар | Лінус Торвальдс[1] |
Распрацоўшчык | Software Freedom Conservancy[d][2] |
Напісана на | C[5][6], Perl, Tcl[d], Python і Rust |
Аперацыйная сістэма | кросплатформавасць[d] |
Мовы інтэрфейсу | англійская, балгарская мова, каталанская мова, французская, інданезійская мова, шведская мова, турэцкая мова, украінская, в'етнамская мова, спрошчаная кітайская[d] і Mandarin with Taiwan Hokkien accent[d] |
Першы выпуск | 8 красавіка 2005[3] |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | GNU General Public License, version 2.0[d][7] |
Сайт | git-scm.com (англ.) |
![]() |
Git (Гіт)[8] — гэта размеркаваная сістэма кіравання версіямі файлаў. Яна часта выкарыстоўваецца для кіравання версіямі зыходнага кода праграм падчас распрацоўкі.
Як і большасць размеркаваных сістэм кіравання версіямі Git падтрымлівае лакальную копію ўсяго сховішча з магчымасцямі адсочвання гісторыі і версій, незалежна ад доступу да сеткі або цэнтральнага сервера. Копія файлаў захоўваецца на кожным камп’ютары ў стандартным каталогу разам з дадатковымі схаванымі файламі, якія забяспечваюць функцыянал кіравання версіямі.[9] Git мае функцыі для сінхранізацыі змяненняў паміж копіямі, у тым ліку сінхранізацыі з копіяй на цэнтральным серверы.
Git з’яўляецца свабоднай праграмай з адкрытым зыходным кодам, распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL-2.0.
Сістэма была створана Лінусам Торвальдсам для кіравання версіямі кода ядра Linux.[10]
Git дэ-факта з’яўляецца стандартам пры выбары сістэмы кіравання версіямі для распрацоўкі праграм. У 2022 годзе амаль 95 % распрацоўшчыкаў паведамлялі, што Git з’яўляецца іх асноўнай сістэмай кіравання версіямі.[11]
Існуе вялікая колькасць сэрвісаў, якія прапануюць функцыянал цэнтральнага сховішча Git, сярод іх GitHub, SourceForge, Bitbucket і GitLab.[12][13][14][15][16]
{{cite book}}
: Пустое цытаванне (даведка)
{{cite book}}
: Пустое цытаванне (даведка)