ISSN (англ.: International Standard Serial Number) — унікальны нумар, які выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі друкаванага або электроннага перыядычнага выдання. Складаецца з 8 лічбаў. 8 лічба — кантрольная, разлічаная з папярэдніх 7 і модулю 11. Для транслітарацыі кірылічных літар у лацінскія выкарыстоўваецца міжнародны стандарт ISO 9 1995 году.
Сістэма ISSN была прынятая як міжнародны стандарт ISO 3297 у 1975 годзе і абноўленая ў 2007 годзе.