Orchidoideae — падсямейства травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae). У склад падсямейства ўваходзіць больш за дзвесце родаў і амаль чатыры тысячы відаў.
Падсямейства Orchidoideae: будова кветкі на прыкладзе пальчатакарэнніка бузіннага:
1 — пялёсткі, 2 — калонка, 3 — пылавік (кожная з двух яго частак змяшчае паліній, каўдыкулу і прыліпальца), 4 — стамінодый (стэрыльная тычынка), 5 — дзюбка (адна з яе функцый — перашкаджаць самаапыленню), 6 — губа (відазменены пялёстак), 7, 8 — часткі іншай кветкі, 9 — слупок.