ISO 3166 — міжнародны стандарт ISO, які вызначае кодавыя пазначэньні дзяржаваў і залежных тэрыторыяў, а таксама асноўных адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаваў. Складаецца з наступных частак:
- ISO 3166-1 — коды дзяржаваў і залежных тэрыторыяў
- ISO 3166-1 alpha-2 — дзьвюхлітарныя
- ISO 3166-1 alpha-3 — трохлітарныя
- ISO 3166-1 numeric — лічбавыя
- ISO 3166-2 — коды адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаваў (вобласьці, штаты, правінцыі і да т. п.)
- ISO 3166-3 — коды ўжо неіснуючых дзяржаваў (аб’яднаньне, падзел, зьмена назвы і да т. п.)
Дзьвюхлітарныя коды ISO 3166-1 alpha-2 выкарыстоўваюцца ICANN для прысваеньня нацыянальных дамэнных імёнаў верхняга ўзроўню.