Google Earth

Google Earth
Выява лагатыпа
Тып віртуальны глобус[d]
Аўтар Google
Распрацоўшчык Google і Michael T. Jones[d][1]
Напісана на C++
Інтэрфейс Qt[d]
Аперацыйная сістэма Windows, macOS, Linux, Android і iOS
Мовы інтэрфейсу некалькі моў[d]
Першы выпуск 11 чэрвеня 2001
Апаратная платформа Android, браўзер і iOS
Апошняя версія
  • Windows: 7.3.6.9345 (64-bit) (3 студзеня 2023)[2]
  • iOS: 9.175 (31 кастрычніка 2022)[3]
  • Android: 9.180.0.1 (25 студзеня 2023)[4]
  • Linux: 7.3.6 (26 кастрычніка 2022)[5]
Ліцэнзія бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d]
Сайт earth.google.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google Earth — камп’ютарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сферы. Акрамя гэтага, праграма змяшчае шмат картаграфічнай інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была разробленая кампаніяй «Keyhole, Inc.», якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадаступным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[6][7], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камерцыйнага выкарыстання.

У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назвай Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сістэм, якія працуюць на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux версіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзернае пашырэнне, якое выйшла 28 мая 2008 года.[8] З 28 кастрычніка 2008 года Google Earth працуе на платформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.

  1. https://www.geospatialworld.net/blogs/goodbye-michael-jones-the-man-who-gave-the-power-of-maps-in-our-hands/ Праверана 5 верасня 2022.
  2. https://support.google.com/earth/answer/40901?hl=de&ref_topic=4363014 Праверана 22 студзеня 2023.
  3. https://apps.apple.com/us/app/google-earth/id293622097 Праверана 22 студзеня 2023.
  4. Google Earth Android version 9.180.0.1 Jan 25, 2023 — 2023. Праверана 5 красавіка 2023.
  5. Announcing Google Earth Pro 7.3.6 — 2022. Праверана 5 красавіка 2023.
  6. Google Earth Plus Discontinued // Google Earth Blog (англ.)
  7. Google Discontinues «Google Earth Plus» // TechPluto (англ.)
  8. Google Earth, meet the browser // Google Lat Long Blog (англ.)

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne