Gmail

Gmail
Выява лагатыпа
URL mail.google.com (англ.)
Камерцыйны Так
Тып сайта сэрвіс электроннай пошты[d], сістэма электроннай пошты[d], анлайн-сэрвіс[d] і webmail[d]
Рэгістрацыя Абавязковая
Мова(-ы) некалькі моў[d]
Мова праграмавання JavaScript
Уладальнік Google
Пачатак працы 1 красавіка 2004[1]
Бягучы статус Актыўны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Gmail — бясплатны сэрвіс электроннай пошты ад Google. У першую чаргу, арыентаваны на працу праз браўзер, але таксама падтрымлівае пратаколы IMAP і POP3. Фінансава праект падтрымліваецца праз рэкламу, якая паказваецца на старонках веб-інтэрфейса. У Вялікабрытаніі і Германіі афіцыйная назва сэрвіса — Google Mail.

Gmail пачаў сваю працу 1 красавіка 2004 года ў якасці бэта-рэліза, рэгістрацыя працавала толькі праз запрашэнні. Мажлівасць атрымаць сваю скрыню з’явілася толькі 7 лютага 2007 года. Паводле стану на студзень 2019 года, Gmail кожны месяц карыстаюцца 2 мільярда людзей.

Пры запуску ў 2004 годзе Gmail прапанаваў 1 ГБ дыскавай прасторы для кожнага карыстальніка — значна больш, чым прапаноўвалі яго канкурэнты ў той час (ў большасці выпадкаў 2—4 мегабайты). Станам на 2023 год сэрвіс прапануе 15 ГБ бясплатнага сховішча для кожнага карыстальніка, якое падзелена паміж іншымі службамі Google, такімі як Google Drive і Google Photos.[2]

Інтэрфейс Gmail арыентаваны на камфортны пошук інфармацыі ў прасторы карыстальніка, а выгляд перапіскі больш падобны да інтэрнэт-форуму ці нават рэха-канферэнцыі. Gmail таксама з’яўляецца яскравым прыкладам выкарыстання Ajax-тэхналогій.

  1. http://nyti.ms/25CwFgK Праверана 28 сакавіка 2019.
  2. Manage files in your Google Drive storage - Gmail Help. support.google.com. Праверана 11 лютага 2023.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne