International Business Machines Corporation |
 |
 |
Тып | Публічная кампанія
|
---|
Лістынг на біржы | NYSE: IBM NASDAQ: IBM Складнік Dow Jones Складнік S&P 500
|
---|
Заснаваная | Эндыкот, Нью-Ёрк, ЗША 16 чэрвеня 2011 году
|
---|
Заснавальнікі | Томас Джон Ўотсан
|
---|
Уласьнікі | Berkshire Hathaway[d], The Vanguard Group[d] і State Street Corporation[d]
|
---|
Краіна |
|
---|
Разьмяшчэньне | Арманк, Нью-Ёрк, ЗША
|
---|
Ключавыя фігуры | Джыні Ромэці (прэзыдэнт і CEO) Самуэль Пальмізана (старшыня савету)
|
---|
Галіна | Кампутарная тэхніка, Апраграмаваньне, ІТ-паслугі, ІТ-кансалтынг
|
---|
Прадукцыя | праграмнае забесьпячэньне[3], цэнтар зьвестак[d], unit record equipment[d], direct-access storage device[d], апаратнае забесьпячэньне[d], list of IBM products[d] і хмарныя вылічэньні[d]
|
---|
Апэрацыйны прыбытак |
|
---|
Чысты прыбытак |
|
---|
Лік супрацоўнікаў |
|
---|
Даччыныя кампаніі | SoftLayer[d][6][7], IBM India Private Limited[d][7], Internet Security Systems[d], Lotus Software[d], Rational Software[d], IBM Denmark[d][7], IBM France[d][7], Companhia IBM Portuguesa[d][7], IBM Nederland[d][7], IBM Deutschland[d][7], IBM Egypt Business Support Services[d][7], IBM Canada[d][7], Bluemix, IBM Research[d], The Weather Company[d], Object Technology International[d][8], Red Hat[d][9], IBM Česká republika[d], IBM Israel[d] і IBM Norge[d]
|
---|
|
|
International Business Machines Corporation (NYSE: IBM) ці IBM — амэрыканская транснацыянальная тэхналягічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную кампутарную тэхніку і апраграмаваньне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласьцёх ад мэйнфрэймаўскіх кампутараў да нанатэхналёгіяў.[10] На сьнежань 2011 году IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналягічнай кампаніяй у сьвеце паводле рынкавай капіталізацыі.[11][12]
Кампанія была заснаваная ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation празь зьліцьцё трох кампаніяў: Tabulating Machine Company, International Time Recording Company і Computing Scale Corporation.[13] Назву International Business Machines кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазьней, Паўднёвай Амэрыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку Big Blue (ад ангельскага «Сіні волат»).
IBM мае найбольшую колькасьць патэнтаў сярод тэхналягічных кампаніяў ЗША. Па ўсім сьвеце разьмешчана 9 дасьледчых лябараторыяў.[14] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Т’юрынга, 9 разоў — Нацыянальны мэдаль у вобласьці тэхналёгіяў і інавацыяў, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы мэдаль.[15] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цьвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база зьвестак, Universal Product Code, фінансавы своп, кампутарная сыстэма SABRE, DRAM, сыстэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.
- ^ анляйнавая калекцыя Музэю сучаснага мастацтва (анг.)
- ^ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/ibm-corporation?rid=7721359944-96
- ^ National Software Reference Library
- ^ а б Form 10-K — 2023.
- ^ https://www.ibm.com/annualreport/assets/downloads/IBM_Annual_Report_2019.pdf#page=65
- ^ http://www.softlayer.com/about-softlayer
- ^ а б в г д е ё ж з https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/51143/000104746917001061/a2230222zex-21.htm
- ^ The IBM Ottawa Software Lab
- ^ https://www.redhat.com/en/about/press-releases/ibm-closes-landmark-acquisition-red-hat-34-billion-defines-open-hybrid-cloud-future
- ^ Nanotechnology & Nanoscience (анг.)
- ^ Prices and market values at 31 December 2011 (анг.). Financial Times.
- ^ IBM beats Microsoft in tech giants ranking (анг.). BBC World News.
- ^ IBM Archives: Frequently Asked Questions (анг.)
- ^ IBM maintains patent lead, moves to increase patent quality (анг.)
- ^ Awards & Achievements (анг.)